BE RU EN

МАК пакінуў у дзеянні санкцыі ў дачыненні да беларускіх спартоўцаў

  • 6.12.2022, 10:55

Абмежаванні ўведзеныя праз вайну ва Украіне.

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта не здымае санкцыі, накладзеныя на расейскіх і беларускіх спартоўцаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў дырэктар па камунікацыях МАК Марк Адамс, яго цытуе «Інтэрфакс».

«Наша пазіцыя наконт санкцый і ўжытых у лютым захадаў абароны не змянілася. На гэты момант санкцыі ў дачыненні да Расеі і Беларусі ўпэўнена застаюцца ў дзеянні», - сказаў прадстаўнік МАК.

Нагадаем, у лютым гэтага года МАК рэкамендаваў міжнародным спартовым федэрацыям адхіліць ад турніраў расейскіх і беларускіх спартоўцаў. Большасць спартовых федэрацый абавязаліся выконваць гэтую рэкамендацыю.

Апошнія навіны