BE RU EN

Беспілотнікі атакавалі камбінат у Бранскай вобласці РФ

  • 6.12.2022, 10:57

Ён знаходзіцца за 80 кіламетраў ад мяжы Расеі з Украінай.

У Бранскай вобласці 6 снежня беспілотнікі атакавалі камбінат «Слава», піша расейскі Telegram-канал «Baza». Паводле паведамлення, яны ўпалі за некалькі метраў ад рэзервуараў з палівам.

Выбух на камбінаце, які знаходзіцца за 80 кіламетраў ад мяжы Расеі з Украінай, адбыўся ўначы. Як паведамляе канал, на тэрыторыю камбіната меркавана заляцелі два беспілотнікі. Яны ўпалі і ўзарваліся за тры метры ад рэзервуараў з дызельным палівам.

У гэты момант пяцітонныя рэзервуары былі пустыя, і сур'ёзнага пажару не адбылося.

Канал адзначае, што 30 лістапада на тэрыторыі гэтага ж камбіната загарэліся тры рэзервуары. Сцвярджаецца, што гэта адбылося пасля нападу БПЛА.

Апошнія навіны