BE RU EN

Расійскія акупанты «зачысцілі» населены пункт на палігоне ў Беларусі

  • 6.12.2022, 10:05

Войскі краіны-агрэсаркі працягваюць вучэнні.

Расейскія вайскоўцы адпрацавалі на палігоне ў Беларусі «зачыстку» населенага пункта, паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ.

«На палігоне ў Рэспубліцы Беларусь вайскоўцы падраздзяленняў Заходняй вайсковай акругі, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, на занятках па тактычнай падрыхтоўцы адпрацавалі «зачыстку» населенага пункта», - гаворыцца ў паведамленні.

У пацверджанне апублікаванае відэа, на якім людзі ў вайсковай форме штурмуюць імправізаваны населены пункт.

Апошнія навіны