BE RU EN

Выбухі ў Мелітопалі: каля свайго дома ліквідаваны калабарант

  • 6.12.2022, 9:48

Таксама відавочцы чулі выбухі каля аэрадрома.

Раніцай 6 снежня ў часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці прагрымела серыя выбухаў.

Як паведамляе мясцовае выданне «РІА Мелітопаль», відавочцы чулі выбухі ля аэрадрома.

Акрамя таго, выбух адбыўся ў мікрараёне «Дробы» на праспекце 50-годдзя Перамогі. У дамах павыляталі шыбы.

Потым выданне паведаміла, што выбух у мікрараёне «Дробы» адбыўся ля пад'езда жылога дома і гаражоў. Ліквідаваны калабарант Мікалай Волік.

Апошнія навіны