BE RU EN

РФ прызнала выбухі на авіябазах у Энгельсе і Разані

  • 5.12.2022, 21:28

Ядзерныя авіябазы РФ трапілі пад прыцэл УСУ.

Міністэрства абароны Расеі прызнала, што на вайсковых аэрадромах у Энгельсе і Разані за сотні кіламетраў ад лініі фронту раніцай 5 снежня адбыліся выбухі.

У заяве расейскага міністэрства гаворыцца, што ўдар быў нанесены беспілотнымі лятальнымі апаратамі савецкага вырабу, нібыта выпушчанымі Украінай.

Сцвярджаецца, што яны былі збітыя сродкамі супрацьпаветранай абароны, але ў выніку падзення адломкаў і выбуху на зямлі загінулі трое вайсковых тэхнікаў, яшчэ чацвёра былі шпіталізаваныя. Таксама выбух "пашкодзіў ашалёўку корпуса" двух самалётаў, сцвярджае міністэрства абароны РФ.

На вайсковых расейскіх аэрадромах у Энгельсе і Разані базуюцца стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС, Ту-160, Ту-22М3, якія Расея выкарыстоўвае для абстрэлаў Украіны.

Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя ў Twitter кампаніі Maxar Technologies, сведчаць аб тым, што напярэдадні выбухаў там знаходзіліся некалькі дзясяткаў самалётаў - збольшага Ту-95 і Ту-60.

Апошнія навіны