BE RU EN

УСУ ўдарылі па базе акупантаў у «ЛНР»

  • 5.12.2022, 21:23

Мінімум 15 акупантаў параненыя.

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па Алчэўску ў так званай «Луганскай Народнай Рэспубліцы», у выніку, паводле папярэдніх звестак, тры акупанты загінулі, яшчэ 15 пацярпелі. Пра гэта 5 снежня паведаміў верхавод «адміністрацыі» места Альберт Апшаў.

Як паведаміў верхавод, удар быў нанесены з РСЗА HіMARS.

«На гэты момант, папярэдне, адзін чалавек загінуў, два чалавекі, як мяркуецца, таксама загінулі - знаходзяцца пад руінамі. МНС займаецца выманнем. Таксама мы маем пяць траўмаваных у цяжкім стане, яшчэ больш за 10 звярнуліся па першую медыцынскую дапамогу», - паведаміў Апшаў.

Апошнія навіны