BE RU EN

Вярхоўны камісар ААН знаходзіўся ў кіеўскім сховішчы падчас ракетных удараў

  • 5.12.2022, 21:13

Расея выпусціла па Украіне 70 ракет.

Вярхоўны камісар правоў чалавека ААН Фолькер Цюрк сёння, 5 снежня, знаходзіўся ў адным са сховішчаў Кіева падчас ракетных удараў расейцаў.

Аб гэтым ён паведаміў у Twitter.

«Сустрэча з праваабаронцамі ў падземным сховішчы ў Кіеве падчас ракетных удараў і сірэн паветранай трывогі. Неймаверна, што гэта адбываецца амаль штодня ва Украіне. Гэта не мае стаць новай нормай», - напісаў Цюрк.

Апошнія навіны