BE RU EN

Харватыя ў серыі пэнальці перамагла Японію ў 1/8 фіналу ЧС-2022

  • 5.12.2022, 20:47

Галкіпер харватаў Лівакавіч адбіў тры стрэлы.

Каманда Харватыі выйшла ў 1/4 фіналу чэмпіянату свет, перамогшы ў матчы 1/8 фіналу каманду Японіі ў серыі пэнальці.

Асноўны час матча скончыўся ўнічыю з лікам 1:1.

У першым тайме лік у матчы адкрыў нападнік японцаў Дайдзэн Маэда.

У другой палове сустрэчы з перадачы абаронцы Дэяна Лаўрэна за харватаў забіў паўабаронца Іван Пэрышыч.

Пэрышыч забіў 6-ы гол у кар'еры на ЧС і зраўняўся са знакамітым нападнікам Даварам Шукерам у спісе найлепшых бамбардзіраў у гісторыі Харватыі на ЧС. У актыве Пэрышыча таксама стала 10 галоў за каманду ў фінальных стадыях галоўных футбольных турніраў (чэмпіянат свету і чэмпіянат Еўропы). У гэтым паказчыку ён абышоў усё таго ж Шукера (9).

Дадатковы час матча Японіі і Харватыі таксама не вызначыў пераможцу. Усё вызначалася ў серыі пэнальці.

Харватыя згуляе ў 1/4 фіналу згуляе з пераможцам матча Бразілія - Паўднёвая Карэя, які таксама пройдзе 5 снежня. Чвэрцьфінальны матч прызначаны на 9 снежня.

Апошнія навіны