BE RU EN

Ракетны ўдар па Украіне: адна з ракет упала на тэрыторыі Малдовы

  • 5.12.2022, 17:02

Месца падзення ізаляванае патрулямі паліцыі і памежнай службы краіны.

Каля горада Брычэні ў Малдове ўпала ракета. Яе знайшла памежная паліцыя, якая ўзмацніла патруляванне на фоне расейскага ракетнага нападу супраць Украіны.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Малдовы, ракету знайшлі ў фруктовым садзе.

«Раён, дзе была знойдзеная ракета, ізаляваны патрулямі паліцыі і памежнай службы», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны