BE RU EN

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з «хіміі» ў бабруйскую калонію

  • 5.12.2022, 16:57

Ён правёў 20 дзён у ШІЗА.

Ён правёў 20 дзён у ШІЗА.

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 дзён у ШІЗА перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

Цяпер «Вясне» стала вядома, што палітвязню ўзмацнілі жорсткасць пакарання — яго перавялі з ВУАТ у папраўчую калонію №2.

Нагадаем, Аляксандра асудзілі на падставе ч.1 і ч.2 арт.339 КК («Хуліганства») за тое, што ён пакінуў надпісы і размалёўваў белай і чырвонай фарбамі дамы, слупы і збудаванні ў сваёй вёсцы. У лістападзе ў судзе Ляхавіцкага раёна адбыўся суд паводле справы аб «спагнанні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (або) плаце за карыстанне жылым памяшканнем» у ВУАТ №43. Вынік пакуль невядомы.

Падтрымайце палітвязня: ВК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч

Апошнія навіны