BE RU EN

У Крычаве на заводзе загінуў працоўны

  • 5.12.2022, 15:59

Яго заціснула канструкцыяй.

У Крычаве загінуў 44-гадовы працоўны завода: яго заціснула канструкцыяй, якую ён рамантаваў, паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдніх звестак, трагедыя адбылася раніцай 5 снежня на тэрыторыі завода.

44-гадовы працоўны, жыхар Крычава, рамантаваў канструкцыю. У нейкі момант яна адвольна прыйшла ў рух, і мужчына апынуўся заціснуты ёю. Ад атрыманых траўм ён загінуў.

Апошнія навіны