BE RU EN

Вынесены прысуд паводле справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі»

  • 5.12.2022, 15:29

Пяці фігурантам прысудзілі ад 14 да 20 гадоў калоніі.

У Менскім абласным судзе сёння вынесены прысуд паводле справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Пяці фігурантам прысудзілі ад 14 да 20 гадоў калоніі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Ім інкрымінаваліся тры эпізоды — спроба падрыву вузла сувязі вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Абвінавачаным прысудзілі наступныя тэрміны:

Наталлі Мацвеевай - 14 гадоў калоніі ды штраф 400 базавых,

Вадзіму Гулевічу - 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых,

Кірылу Ашурка - 15 гадоў калоніі і штраф 400 базавых,

Аляксею Глотаву - 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых,

Змітру Сасноўскаму - 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых.

Апошнія навіны