BE RU EN

«Зямля круглая»: у Офісе Зяленскага пацвялілі Расею пасля выбухаў на аэрадромах

  • 5.12.2022, 15:14

У Крамлі відавочна не вывучалі астраномію.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на інцыдэнты на вайсковых аэрадромах РФ.

«Зямля круглая. Гэта адкрыў яшчэ Галілей. Шкада, што ў Крамлі не вывучалі астраномію, аддаючы перавагу прыдворным астролагам. Тады яны б ведалі: калі вельмі часта запускаць нешта ў паветраную прастору іншых краін, рана ці позна невядомыя лятальныя аб'екты вернуцца да месца вылету», - гаворыцца ў ягоным паведамленні ў Twitter.

Нагадаем, сёння раніцай дроны атакавалі расейскі аэрадром у Саратаўскай вобласці. Таксама адбыўся выбух на аэрадроме пад Разанню. У суме пашкоджаныя тры самалёты.

Апошнія навіны