BE RU EN

Менскі бізнэсовец папрасіў інжынера аб «зніжцы» на хабар

  • 5.12.2022, 12:55

Бізнэсовец вельмі хацеў здабыць тэндар.

У Менску затрымалі інжынерку аднаго з прадпрыемстваў паводле падазрэння ў карупцыі. Як паведамілі ў МУС, 32-гадовая інжынерка ў забеспячэнні дапамагла аптоваму пастаўшчыку электронікі здабыць тэндар.

У якасці «падзякі» яна папрасіла адсотак ад кошту пастаўленай прадукцыі. Укладзеныя ў тэчку з дакументамі грошы яна прымала пры асабістай сустрэчы ў офісе пастаўшчыка.

Угода праходзіла пад назіраннем сілавікоў. МУС апублікавала фрагмент аператыўнага запісу. У роліку бізнэсовец папрасіў інжынера аб «зніжцы»:

- Я б хацеў пагаварыць з вамі, панізіць нашы дамоўленасці. Таму што зараз усё вельмі складана. Гамон увогуле, – сказаў шэптам мужчына.

- Угу, - адказала жанчына і раскрыла тэчку.

Устаноўлены два факты перадачы хабару на больш як 5 тысяч рублёў. Распачатыя крымінальныя справы.

Апошнія навіны