BE RU EN

«Гэта яшчэ толькі пачатак»

  • 5.12.2022, 12:23

Інфляцыя б'е па партманэтах беларусаў.

Кошты ў крамах усё больш шакуюць беларусаў. Чытача распавялі сайту Charter97.org, як інфляцыя ўдарыла па іх партманэтах:

«Год таму на прадукты ставала 500 рублёў ($199) на месяц на дваіх. Цяпер купляем усё толькі самае таннае і ледзьве ўкладваемся ў 600. Жывём у Менску.

Калі б працягвалі купляць тыя ж прадукты, што год таму, выдаткоўвалі б рублёў 800 ($318) на месяц. І гэта яшчэ толькі пачатак».

«Інфляцыя ўдарыла ніжэй пояса, адчуваю, што жабраю, проста жах».

«Гады тры таму магла сабе дазволіць слабасалёную стронгу сярод тыдня купіць. Цяпер гэта - далікатэс на свята. Дажыліся».

Апошнія навіны