BE RU EN

Паветраныя сілы Украіны аб выбухах на аэрадромах у РФ: А хто гэта зрабіў?

  • 5.12.2022, 11:48

Іранічны каментар ад прадстаўніка УСУ.

Сёння раніцай дроны атакавалі расейскі аэрадром у Саратаўскай вобласці. Таксама адбыўся выбух на аэрадроме пад Разанню. У суме пашкоджаны тры самалёты. Прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат пракаментаваў выбухі на аэрадромах у РФ:

- А хто гэта зрабіў? Выбухі на аэрадроме Энгельс. Пішуць, пашкоджаны два рашысцкія стратэгічныя бамбавікі. Ёсць загінулыя і параненыя.

Апошнія навіны