BE RU EN

У Беларусі заўважылі эшалон з расейскімі ЗРК «Тор»

  • 5.12.2022, 11:10

Зафіксавана больш за 13 адзінак вайсковай тэхнікі.

Відавочцы знялі на відэа эшалон з расейскімі ЗРК «Тор». Ролік зняты побач з Крупкамі Менскай вобласці. Дата здымкі невядомая, але на кадрах ужо снег.

На запісе бачныя не менш як 13 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку ЗРК «Тор».

Нагадаем, раней стала вядома аб перакідцы «Тор-М2» з Расеі ў Беларусь. Ён уключаў не менш як 15 ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжынернай тэхнікі.

Паводле інфармацыі суполкі, гэта не апошні вайсковы эшалон з грузам такога тыпу.

Апошнія навіны