BE RU EN

СМІ: Украінскія дроны атакавалі расейскую авіябазу ў Саратаўскай вобласці

  • 5.12.2022, 9:47

Пашкоджаны два самалёты.

Расейскае выданне ASTRA паведамляе аб паспяховай атацы ўкраінскіх дронов на расейскую авіябазу ў Энгельсе Саратаўскай вобласці.

Два самалёты Ту-95 пашкоджаныя. Два вайскоўцы МА РФ параненыя.

Са звестак крыніц выдання, атака адбылася сёння раніцай, 5 снежня. Неўстаноўлены беспілотнік упаў на ўзлётную паласу на авіябазе "Энгельс-1".

Днямі ўкраінскія СМІ паведамлялі аб вылетах ва Украіну самалётаў Ту-95 менавіта з аэрадрома ў Энгельсе.

Апошнія навіны