BE RU EN

Зенітчыкі УСУ ліквідавалі адзін з найлепшых экіпажаў войска РФ

  • 5.12.2022, 9:59

У экіпажа «Барады» было шэсць ордэнаў на дваіх.

Учора, 4 снежня, украінскія зенітчыкі збілі варожы верталёт Ка-52. Яго экіпаж быў адным з найлепшых у войску акупанта. Абодва лётчыкі ліквідаваныя.

Як паведаміў афіцэр УСУ і блогер Анатоль Штэфан «Шцірліц», варожым Ка-52 кіраваў экіпаж «Бароды» – «самы дзейсны экіпаж групоўкі».

Акупанты ў сваім пабліку ўдакладнілі, што экіпаж «Бароды» меў шэсць ордэнаў Мужнасці на дваіх. Пасля ліквідацыі акупантаў прадставілі да вышэйшай узнагароды і найвышэйшага рангу Расейскай Федэрацыі - да залатых зорак герояў пасмяротна.

Апошнія навіны