BE RU EN

УСУ зліквідавалі расейскага афіцэра Апляталіна

  • 4.12.2022, 21:55

Акупанта зліквідавалі ў так званай "ЛНР".

У горадзе Волжскім пахавалі зліквідаванага ва Украіне афіцэра, 35-гадовага Максіма Апляталіна.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на расейскія мэдыі.

- Ён заканчваў Вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча ў Новасібірску, - паведаміла жонка акупанта Марыя Апляталіна. - Заўсёды быў афіцэрам. Служыў у растоўскай частцы - спецвойскі, выведка. Быў камандзірам роты спецыяльнага прызначэння батальёна спецыяльнага прызначэння. Апошнім часам ён служыў у Стаўрапалі. Яго павысілі да камандзіра роты і перавялі туды.

Апляталін таксама браў удзел у сірыйскай кампаніі.

- Загінуў ён 27 лістапада на тэрыторыі «Луганскай Народнай Рэспублікі». Усе ягоныя хлопцы жывыя засталіся. Ён як камандзір адзін загінуў, - паведаміла Марыя Апляталіна. - Пасмяротна яго прадставілі да годнасці Героя Расеі.

Апошнія навіны