BE RU EN

Іранскія СМІ зняпраўдзілі чуткі аб ліквідацыі «паліцыі нораваў» у краіне

  • 4.12.2022, 21:42

Чуткі былі звязаныя з няправільным тлумачэннем слоў генеральнага пракурора Ірана.

Іран не касаваў "паліцыю нораваў", дзейнасць якой прывяла да загубы жанчыны праз "няправільнае нашэння хіджабу" і далейшых пратэстаў.

Пра гэта паведамляе Al Alam.

Паводле інфармацыі іранскага выдання, афіцыйныя прадстаўнікі ўлады не рабілі ніякіх заяў аб ліквідацыі "паліцыі нораваў".

У Al Alam таксама адзначаюць, што такія чуткі былі звязаныя з няправільным тлумачэннем слоў генеральнага пракурора Ірана Махамада Джафара Мантазэры.

Апошнія навіны