BE RU EN

Пад Гародняй чалавек праехаў 12 метраў па лёдзе на надзіманым матрацы, каб выратаваць рыбакоў, якія танулі

  • 4.12.2022, 18:18

Адзін рыбак патануў, другога здалелі выцягнуць з палонкі.

На возеры пад Гародняй ратавальнік прапоўз 12 метраў па лёдзе, каб дастаць рыбакоў, якія тонуць, паведамляе Гарадзенская абласная ўправа МНС.

Удзень 3 снежня відавочца, які праязджаў міма возера, што ў вёсцы Луцкаўлянах Гарадзенскага раёна, пачуў крыкі аб дапамозе: у вадзе знаходзіліся двое мужчын. Відавочца затэлефанаваў ратавальнікам і кінуўся на помач на надзіманым матрацы. Адзін з рыбакоў пайшоў пад ваду і больш не з'явіўся, а другі паспеў зачапіцца за матрац. Пад гэты час прыспелі ратавальнікі.

Супрацоўнік МНС Арцём Варанецкі з выратавальным колам і вяроўкай паўзком накіраваўся да пацярпелых, а ягоны калега Віталь Кабылка пільнаваў на беразе. У выніку мужчын здалелі выцягнуць на бераг.

Брыгада "хуткай дапамогі" з дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" шпіталізавала аднаго з выратаваных, другому медычная дапамога не спатрэбілася.

Работнікі ТВВ на адлегласці 70 мэтраў ад берага знайшлі і дасталі з вады патанулага мужчыну 1952 года нараджэння.

Апошнія навіны