BE RU EN

УСУ вымусілі войскі РФ змяніць тактыку бою пад Бахмутам

  • 4.12.2022, 15:59

Украінскія вайскоўцы ўжо «раскусілі» новыя метады ворага.

Акупацыйныя войскі спрабуюць рознымі метадамі захапіць Бахмут, таму мяняюць тактыку баявых дзеянняў. Вораг спрабуе дзейнічаць малымі групамі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Усходняй групоўкі войскаў Сяргея Чараватага ў эфіры тэлемарафона.

З ягоных слоў, расейскія найміты спрабуюць трапіць на ўкраінскія пазіцыі малымі групамі.

«Мужнасць, засяроджанасць і матываванасць нашых падраздзяленняў прымушае іх хаця б часткова змяняць тактыку. Напрыклад, на Бахмуцкім кірунку заўважаем, што ПВК «Вагнера» стварае невялікія штурмавыя групы, якія спрабуюць дзейнічаць больш разняволена, каб максімальна хутка дабегчы да нашых пазіцый і спрабуюць пракрасціся ў акопы», - растлумачыў ён.

Чараваты адзначыў, што сістэма назірання ўкраінскіх войскаў дазваляе адсочваць ворага і прадугледжваць такія дзеянні акупантаў.

«Мы адсочваем гэтыя змены (тактыкі - рэд.), у нас магутная сістэма назірання за полем бою, дзякуючы як нашым лагістычным магчымасцям, так і валанцёрскай магутнай дапамозе. Мы фактычна онлайн бачым поле бою. Ужо ведаем, як нам лягчэй адсачыць ворага», - дадаў спікер.

Апошнія навіны