BE RU EN

Ігара Аліневіча зноў кінулі ў ШІЗА?

  • 4.12.2022, 15:33

Сувязь з палітвязнем знікла з 25 лістапада.

Маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч напісала пра страту сувязі з сынам.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Доўга не пісала. Не жадаецца, каб боль, роспач і няздольнасць дапамагчы паглынала цалкам. Навіны з усіх бакоў вельмі насцярожваюць. Жодзінская турма - таму не выключэнне. У пачатку лістапада зноў зніклі лісты ад Ігара. Мае асцярогі пацвердзіліся - зноў штрафны ізалятар. На гэты раз - уся камера патрапіла. 25 лістапада прыйшоў кароткі ліст і зноў маўчанне. Мусіць, ізноў... Што з ім, дзе ён? Невядомасць палохае», - напісала Валянціна Аліневіч.

Апошнія навіны