BE RU EN

Вайсковы журналіст: Лукашэнка — гэта загнаная ў палітычны тупік істота

  • 4.12.2022, 15:26

Расейцы паслалі дыктатару сігнал загадкавай смерцю Макея.

Вайсковы журналіст Андрэй Цапліенка ў эфіры «Радыё НВ» заявіў, што расейцы паслалі беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку сігнал загадкавай смерцю яго міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Цяпер яму даслалі сігнал. Думаю, гэта зрабілі расейцы з загадкавай смерцю міністра замежных спраў Макея. Цяпер Лукашэнка проста загнаны… Звер - гэта Пуцін, але загнаная ў палітычны тупік істота», - сказаў Цапліенка «Радыё НВ».

Ён таксама падкрэсліў, што перамога Украіны ў вайне будзе азначаць для Лукашэнкі катастрофу рэжыму.

Апошнія навіны