BE RU EN

Міністры абароны Беларусі ды РФ падпісалі пратакол, які тычыцца «бяспекі»

  • 3.12.2022, 20:56

Яго сэнс невядомы.

Міністр абароны Расеі ў суботу прыехаў у Менск на "перамовы" ў Мінабароны Беларусі.

Паведамляецца, што міністр абароны Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны РФ, генерал арміі Сяргей Шойгу "абмеркавалі актуальныя пытанні двустаронняга вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва".

Таксама яны падпісалі пратакол паміж Беларуссю і Расеяй аб "унясенні змен у пагадненне паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй аб супольным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сфэры ад 19 снежня 1997 года".

Адзначым, што змест гэтых змен не выдаецца.

Паведамляецца таксама, што адразу пасля падпісання дакументаў Шойгу з Хрэніным накіраваліся ў Палац незалежнасці на сустрэчу з Лукашэнкам.

Апошнія навіны