BE RU EN

Крыштыяну Ранальду ўстанавіў унікальны рэкорд у колькасці ўдараў на ЧС-2022

  • 3.12.2022, 20:46

Для рэкорду знакамітаму футбалісту спатрэбілася 20 матчаў.

Зорны форвард каманды Партугаліі Крыштыяну Ранальду ўстанавіў чарговае ўнікальнае дасягненне на чэмпіянаце свету-2022.

Партугалец стаў першым гульцом за ўсю гісторыю падлікаў (з 1966 года), які дасягнуў адзнакі 100 стрэлаў у матчах сусветнага першынства. Аб гэтым паведамляе ТСН са спасылкай на аналітычны партал Opta.

Для гэтага Ранальду спатрэбілася 20 матчаў. Выніковымі з сотні ўдараў Крыштыяну сталіся 8. За тры матчы на групавым этапе ЧС-2022 партугалец нанёс 9 удараў і забіў 1 гол.

Адзначым, што каманда Партугаліі з 6 баламі праткнулася ў плэй-оф ЧС-2022 з першага месца. У 1/8 фіналу партугальцы сустрэнуцца з Швайцарыяй. Матч адбудзецца ў аўторак, 6 снежня.

Апошнія навіны