BE RU EN

Ашуканцы ў Беларусі прыдумалі спосаб падмануць пакупнікоў ялінак

  • 3.12.2022, 20:17

Зламыснікі часта прывабліваюць акцыямі і добрай цаной сэзонных тавараў.

Ашуканцы прыдумалі сэзонную ашуку: яны падманваюць пакупцоў калядных дрэў, піша БелТА.

«Жыхарка Салігорска наважыла набыць елку ў сацыяльнай сетцы і стала чарговай ахвярай ашуканскай інтэрнэт-крамы», - расказалі ва УУС Менскага аблвыканкама.

Так, жанчына трапілася на Br92, а замест абяцанага сымбалю свята вышынёй два мэтры атрымала толькі засмучэнне.

Прычым б'юць зламыснікі літаральна ў балючую мясціну: часта прапануюць тавары за нізкую цану або з прывабнай збаўкай.

Пакупца, які трапіў на кручок салодкай прапановы, просяць перавесці папярэднюю аплату. І ў выпадку, калі ахвяра згаджаецца, то як мінімум пазбаўляецца ўласных грошай. А максімум - зламыснікі, карыстаючыся асабовымі звесткамі пацярпелага, могуць узяць на яго онлайн-крэдыт, а сродкі выкрасці.

Апошнія навіны