BE RU EN

УСУ нанеслі магутны ўдар па калоне акупантаў на Херсоншчыне

  • 3.12.2022, 17:19

17 захопнікаў ліквідаваны, дзясяткі параненыя.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць наносіць страты пуцінскаму войску. У Херсонскай вобласці ўкраінскія абаронцы нанеслі ўдар па калоне расейскіх акупантаў.

У выніку былі ліквідаваны 17 захопнікаў. Пра гэта паведаміў афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан у сваім Telegram-канале.

Таксама 21 акупант быў паранены. Акрамя таго, 21 захопнік знік у невядомым кірунку, гэта значыць дэзерціраваў.

«У выніку феерверку зладжаным па адной з калон расейскіх акупантаў у Херсонскай вобласці, арыентыровачныя страты акупантаў склалі: 17 – 200, 21 – 300, вайсковая тэхніка. 21 акупант пасля ўдару знік (дэзерцірства) у невядомым кірунку, вядуцца пошукі. Верце ў воінаў! Верце ў УС Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны