BE RU EN

Удала працуе па тылах акупантаў: УСУ паказалі РСЗА «Бурэвій» у дзеянні

  • 3.12.2022, 21:20

Распрацоўка ўкраінскіх канструктараў даказала сваю эфектыўнасць.

Украінскія вайскоўцы паказалі, як працуе новая рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) «Бурэвій».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны Украіны.

«Гэтая РСЗА - распрацоўка ўкраінскіх канструктараў, закліканая замяніць савецкую сістэму «Ураган», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак вайскоўцаў «Бурэвій» мае наступныя перавагі:

▪ сучасная лічбавая сістэма кіравання агнём;

▪ удвая эканоміць час на выкананне баявога задання;

▪ РСЗА ўдала працуе па тылах акупантаў;

▪ шасі ад чэшскай кампаніі Tatra, магутны рухавік, браняваная кабіна, а таксама 4 «лапы», замест 2.

Апошнія навіны