BE RU EN

Літоўскія памежнікі перахапілі беларускі беспілотнік з кантрабандай

  • 3.12.2022, 15:39

Груз ацанілі ў 12 тысяч еўраў.

Памежнікі Літвы перахапілі беспілотнік, які прыляцеў з Беларусі з нелегальным грузам цыгарэт.

Пакінуўшы яго на зямлі як прынаду, яны ўчынілі засаду, у якую неўзабаве трапіліся кантрабандысты - трое мясцовых жыхароў, піша Pоgranec.by, спасылаючыся на памежную службу Літвы.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў аўторак, 29 лістапада. Было цёмна, аднак друскінінкайскія памежнікі пачулі гук беспілотніка, а таксама засеклі яго праз партатыўную цеплавізійную камеру.

З дапамогай спецыяльнага абсталявання яны перахапілі беспілотнік і апусцілі на зямлю.

Супрацоўнікі памежнай службы не сталі адразу забіраць груз, а пакінулі яго ў лесе, дзе ён упаў. Самі ж зладзілі непадалёк засаду і праз тры гадзіны дачакаліся кантрабандыстаў, якія прыйшлі забраць цыгарэты: гэта аказаліся трое мясцовых жыхароў.

Збіты беспілотнік, са слоў памежнікаў, цалкам сучасны, з вялікай лётнай моцай. Кантрабандную партыю цыгарэт ацанілі ў 12 тысяч еўраў - прыкладна такую суму назваў і адзін з затрыманых.

Апошнія навіны