BE RU EN

«Знішчана з агеньчыкам»: пад Луганскам партызаны перабілі пастаўкі ворагу на 20 дзён

  • 3.12.2022, 14:38

Байцы ўкраінскага супраціву падпалілі абсталяванне на чыгунцы.

У Луганскай вобласці партызаны замарудзілі працэс своечасовай дастаўкі грузаў для акупантаў на перадавую. Яны падпалілі важнае абсталяванне, без якога дастаўка грузаў расцягнецца на два-тры тыдні.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву кіраўніка Луганскай АУ Сяргея Гайдая, які апублікаваў відэа.

Так, са слоў Гайдая, мясцовыя партызаны падпалілі абсталяванне аўтаматызаванага кіравання чыгункай на ўчастку «Луганск-Лантратоўка».

«Нехта падпаліў абсталяванне аўтаматызаванага кіравання чыгункай (шафа СЦБ) – на ўчастку чыгуначных злучэнняў «Луганск-Лантратоўка» ў раёне Луганскай ТЭС (Шчасце). З агеньчыкам абсталяванне было знішчана», - распавёў ён.

Са слоў Гайдая, паводле ацэнкі спецыялістаў, знішчэнне такой сістэмы прывядзе да пераводу ў «ручны рэжым» кіравання ўчасткаў чыгуначных злучэнняў, і як вынік - выключыць магчымасць своечасовай пастаўкі грузаў вайсковага прызначэння да перадавых пазіцый рашыстаў (арыентыровачна на 14-20 дзён).

Апошнія навіны