BE RU EN

Украінскае войска выйшла на ўскраіны Крамянной і прасоўваецца да Сватава

  • 3.12.2022, 12:23

Падмерзлая зямля аблегчыла прарыў расейскага фронту.

Паляпшэнне ўмоваў надвор'я спрыяла новым поспехам УСУ ў Луганскай вобласці.

Украінскія войскі, папярэдне, прарваліся да ўскраіны горада Крамянная.

Пра гэта ў Telegram паведаміў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Масійчук 3 снежня.

«УСУ прадаўжаюць актыўныя наступальныя дзеянні ў раёне горада Крамянная на Луганшчыне... Вораг адступае. УСУ выходзяць на ўскраіну Крамянной. Адначасова наступ прадаўжаецца па трасе Крамянная – Сватава ў бок Сватава. Развіваюць поспех», – расказаў палітык.

Поспехі УСУ на гэтым адцінку пацвердзіў у Telegram і ваенкар Багдан Мірошнікаў.

«Сватава – Крамянная. Сітуацыя пакрысе пачынае мяняцца. Нядрэнна падмярзае зямля, што спрыяе актыўным дзеянням. УСУ прадаўжаюць ціск у кірунку Сватава і Крамянной. Зноў пачынаюць узнікаць пэўныя поспехі. Оркі заселі ў абарону», – паведаміў журналіст.

Раней аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамілі пра прарыў УСУ расейскага фронту на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе ад Крамянной.

Апошнія навіны