BE RU EN

У ЕЗ узгаднілі ліміт цаны нафты з Расеі на ўзроўні $60

  • 2.12.2022, 20:20

Санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да расейскай нафты увойдуць у дзеянне ўжо ў панядзелак.

Краіны Еўрапейскай Уніі змаглі ўзгадніць абмежаванне цаны расейскай нафты на ўзроўні 60 даляраў за барэль. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на журналіста Радыё Свабода Рыкарда Ёзвяка.

- Ліміт цаны расейскай нафты - 60 даляраў ЗША/барэль. Пагадненне будзе завершанае, калі санкцыі ЕЗ у дачыненні да расейскай нафты ўвойдуць у дзеянне 5 снежня, - напісаў ён.

Паводле слоў Ёзвяка, больш за ўсё пагадненню спрыяла прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, якая здалела знізіць цану да 60 даляраў пасля перамоў з прэм'ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам.

Апошнія навіны