BE RU EN

Гішпанія вылучыла Украіне першыя сістэмы СПА Hawk

  • 2.12.2022, 19:34

Міністарка абароны Гішпаніі наведала Адэсу.

Міністарка абароны Гішпаніі Маргарыта Роблес 1 снежня наведала Адэсу і там сустрэлася з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым.

Гішпанія і надалей будзе падтрымліваць Украіну ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Першыя СПА Hawk для ўкраінскіх воінаў ужо прыбылі ў краіну. Пра гэта паведаміў міністар абароны Украіны Рэзнікаў.

Ён адзначыў, што разам з Маргарытай Роблес яны ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў баях за Украіну, і наведалі ваяроў у шпіталі ў Адэсе.

– Яшчэ больш нашых салдатаў будуць трэніравацца ў Гішпаніі. Нашы першыя Hawk вылучаныя Гішпаніяй, – паведаміў кіраўнік Мінабароны Украіны.

Апошнія навіны