BE RU EN

У Беларусі даражэе мабільная сувязь

  • 2.12.2022, 19:15

Адразу некалькі мабільных аператараў заявілі пра павышэнне кошту паслуг.

Мабільны аператар life:) з 28 лістапада павысіў тарыфы на некаторыя паслугі.

Напрыклад, з 28 лістапада паднялі абаненцкую плату на 1 рубель на тарыфах «Бясконцы», «Бясконцы+» і «Бясконцы Pro». Аператар удакладняе, што змяненне коштаў не закране акцыйны кошт. На 60 капеек вырас кошт тарыфу «Старт», на 1,3 рубля – «Разумныя рэчы» падаражэюць на 1,3 рубля, а «СтоА» – на 2 рублі.

«Зрабілі адзіны кошт дадатковага пакету інтэрнэту "Безліміт" на сацсеткі і мэсэнджары – цяпер карыстальнікі ўсіх тарыфаў могуць падключыць яго за 4,5 рубля на месяц (+1 рубель)», – удакладняе аператар.

Таксама вырас кошт міжнародных званкоў і ўваходных званкоў у роўмінгу.

Адзначым, што з 12 снежня тарыфы на некаторыя паслугі павысіць мабільны аператар А1.

Апошнія навіны