УСУ занялі новыя пазіцыі і пасунулі лінію фронту на Бахмуцкім кірунку
- 2.12.2022, 21:20
Украінскія абаронцы цяпер паспяхова змагаюцца на Данецкім кірунку.
Паведамленні, што Бахмут знаходзіцца ў акружэнні, а абарона ўкраінскага войска на Бахмуцкім кірунку хутка ўпадзе, не адпавядаюць рэчаіснасці. УСУ ўпэўнена трымаюць пазіцыі і нават займаюць новыя.
Пра гэта «Апострафу» паведаміў украінскі баец батальёна «Свабода», які цяпер змагаецца на Данецкім кірунку, Яраслаў Лысенка.
– Я вас магу запэўніць, што Бахмут не толькі не здаецца, а мы адбілі яшчэ некалькі нашых пазіцый, занялі вёскі і крыху пасунулі лінію. І цяпер да Бахмута з нашых абаронных пазіцый яшчэ 6-7 кіламетраў. Гэта вельмі далёка. Таму яшчэ невядома, хто каго ў акружэнне будзе браць. Я ведаю, што такое акружэнне, калі мы ваявалі ў красавіку – траўні ў Рубежным і Севераданецку, там было акружэнне, калі там быў маленькі апендыкс – нашы пазіцыі, адкуль выходзіць было вельмі цяжка, таму што з другога боку быў Северскі Данец. Я ведаю, як пабудаваныя і падрыхтаваныя фартыфікацыйныя збудаванні і ля канала, і далей ля чыгункі, нашым вайскоўцам ёсць дзе замацавацца, і нават калі вораг на 150–300 метраў наперад прасунецца, дык мы яго моцна адаб'ем на 500–700 метраў, – расказаў вайсковец.
Раней паведамлялася, што на Бахмуцкім кірунку расейцы звар'яцелі і кідаюць у наступ на ўкраінскія пазіцыі цэлыя роты. Два-тры разы на дзень. Ёсць верагоднасць, што такім чынам яны перамагаюць час для даўкамплектацыі сваіх падраздзяленняў, страты якіх складаюць да 70% асабовага складу і тэхнікі.