BE RU EN

СМІ: Чарнаморскі флот РФ страціў 15% свайго баявога складу

  • 2.12.2022, 18:48

Патопленыя або пашкоджаныя мінімум 12 караблёў і катараў.

Чарнаморскі флот РФ страціў у вайне з Украінай 15% свайго баявога складу, паведамляе расейскае выданне «Праект».

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Чарнаморскі флот РФ налічваў 275 караблёў і судоў, з якіх толькі 58 былі баявымі. З улікам патрульных катараў у складзе флоту былі 74 баявыя адзінкі.

Журналісты падлічылі, спасылаючыся на звесткі з адкрытых крыніцаў, што паведамлялася пра як мінімум 12 караблёў і катараў, якія былі патопленыя або моцна пашкоджаныя.

Апошнія навіны