BE RU EN

Святара Багамольнікава арыштавалі сёмы раз запар

  • 2.12.2022, 18:02

Ёсць інфармацыя, што лукашысты забіваюць яго на Акрэсціна.

Святара і палітвязня Уладзіслава Багамольнікава зноў арыштавалі. Суд Ленінскага раёна Менска прызначыў яму 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта сёмы арышт запар.

Агулам за кратамі святара будуць трымаць 101 дзень, пішуць праваабаронцы.

Ксёндз Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы ў жніўні. Ён абвяшчаў галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам і служыў паніхіду па забітым лукашыстамі Раману Бандарэнку.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што лукашысты забіваюць святара Уладзіслава Багамольнікава на Акрэсціна.

Апошнія навіны