BE RU EN

Пянткоўскі: Расейскія прапагандысты ў паніцы скуголяць аб правале і перамовах

  • 2.12.2022, 17:42

Яны пачалі прызнаваць, што РФ саступае.

Прапагандысты ў РФ, якія ўвесь час падтрымлівалі поўнамаштабную вайну Расеі супраць Украіны і паведамлялі толькі пра «перамогі» расейскага войска, цяпер пачалі прызнаваць блізкі пройгрыш краіны-агрэсаркі. З іх вуснаў пачалі сыпацца заявы, якія пацвярджаюць распаўсюджванне панікі ў Расеі.

Пра гэта распавёў расейскі публіцыст і сацыёлаг Андрэй Пянткоўскі ў эфіры тэлеканала «Freeдом». Ён адзначае, што вельмі дакладна перадае агульны настрой у шэрагах прапагандыстаў фраза Маргарыты Сіманьян аб «катастрофе».

«За катастрофу яна ўважае тое, што яны апынуцца на лаве падсудных. Яны ўчынілі катастрофу для Расеі, а турбуе іх толькі ўласны лёс. Я б сказаў, што гэтыя настроі зайшлі вельмі далёка», – кажа Пянткоўскі.

Публіцыст нагадаў аб некалькіх выпадках неадназначных заяў, якія рабілі прапагандысты РФ апошнім часам. Так, Захар Прылепін нядаўна спрачаўся з Вольгай Скабеевай, што ўдары па ўкраінскіх гарадах бессэнсоўныя, і таму іх трэба спыніць. Ён падкрэсліў, што такім чынам у войнах не перамагаюць, замест гэтага заклікаў намагаць на перамовах. Маўляў, з дапамогай перамоваў трэба спыніць вайну на некалькі гадоў, за якія Расея падрыхтуецца, збярэ людзей і зброю і «даваюе гэтую сітуацыю».

Пянткоўскі падкрэсліў, што Прылепін ужо дакладна разумее, што Расея ў гэтай вайне ўжо саступіла.

«Прапагандасты разумеюць, што Кіеў не здасца»

Іншы прапагандыст Аляксей Навумаў заявіў, што чаму гэта Расея думае, што Кіеў здасца. Ён нагадаў аб прыкладзе Ленінграда, які таксама не здаўся падчас Другой сусветнай вайны, хаця там не было ні вады, ні цяпла, ні святла.

Пянткоўскі таксама распавёў аб змене рыторыкі дэпутата Дзярждумы РФ Канстанціна Затуліна. Ён падчас выступу ў праграме прапагандыста Уладзіміра Салаўёва спрачаўся ў студыі з тэлевядоўцам аб тым, як Расея павінна абараняць акупаваныя тэрыторыі.

Салаўёў на падвышаных тонах даводзіў, што захопленыя тэрыторыі пасля так званых «рэферэндумаў» ужо нібы «ўвайшлі ў склад РФ». Таму, маўляў, Расея павінна іх абараняць як свае тэрыторыі, нават з ужываннем ядзернай зброі. Затулін пачаў яму адмаўляць, што гэтыя тэрыторыі «нядаўна толькі сталі расейскімі», і што «трэба разумець сітуацыю».

«Пачалося ўсё з ядзернай зброі. Салаўёў кажа - мы ж абавязаныя абараняць нашай дактрынай нашу «ўласную тэрыторыю», Херсонскую, Запарожскую вобласці. А як даўно гэта стала нашай тэрыторыяй (спытаў Затулін - рэд.)? Паставіў пад пытанне святое - канстытуцыйныя змены. Усё гэта вельмі кіраваныя людзі - і Скабеева, і Затулін, і Прылепін, і Навумаў. Проста розныя вежы Крамля спускаюць розныя метадычкі», – растлумачыў Пянткоўскі.

Апошнія навіны