BE RU EN

Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу

Раней палітвязня тройчы змяшчалі ў ШІЗА.

Палітвязня юрыста Максіма Знака адміністрацыя калоніі накіравала ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пра гэта стала вядома 2 снежня,піша тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі.

Раней Максіма тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар. ПКТ - гэта самая суровая мера спагнання ў калоніі. Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ, маюць права марнаваць на месяц толькі 32 рублі, атрымліваць адну бандэроль за паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін за дзень.

Адвакат штаба палітыка Віктара Бабарыка Максім Знак асуджаны паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2022 годзе ААН прызнала прысуд Максіму Знаку незаконным.

Апошнія навіны