BE RU EN

Праваабаронцы: За лістапад у Беларусі затрымалі як мінімум 354 чалавекі

  • 2.12.2022, 16:59

Амаль 12 чалавек за дзень.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць статыстыку затрыманняў у Беларусі. Праваабаронцы паведамілі, што за лістапад лукашысты затрымалі як мінімум 354 чалавекі. Рэальная колькасць затрыманых можа быць большая. Агулам атрымліваецца, што сілавікі затрымлівалі амаль 12 чалавек за дзень.

Суды разгледзелі мінімум 206 адміністрацыйных спраў. Па іх 95 чалавек арыштаваныя, 31 чалавек - аштрафаваныя. У большасці выпадкаў у людзей канфіскоўвалі тэхніку.

Апошнія навіны