BE RU EN

У Беларусі забаранілі расейскую энцыклапедыю для дзяцей

  • 2.12.2022, 16:10

Што не спадабалася беларускаму дзяржстандарту.

У Беларусі забаранілі да ўвозу і распаўсюджвання дзіцячую энцыклапедыю расейскай вытворчасці. Кнігу занеслі ў рэестр небяспечнай прадукцыі.

Спецыялісты беларускага дзяржстандарта праверылі дзесяць старонак энцыклапедыі.

Памер асноўнага шрыфту гэтай кнігі роўны 5,3 міліметраў, а мінімальны прабел паміж словамі склаў 1,65 мм, максімальны прабел паміж словамі - 1,80 мм, што ўтрая менш за норму.

Згодна з патрабаваннямі бяспекі выдавецкай прадукцыі (кнігі і часопісы), прабел паміж словамі ў кнігах для дзяцей дашкольнага ўзросту павінен быць роўны кеглю шрыфту.

Апошнія навіны