BE RU EN

Лукашысты затрымалі ў Мёрах «Чалавека года Віцебшчыны»

  • 2.12.2022, 15:45

Ён таксама з'яўляецца лаўрэатам прэміі дыктатара «За духоўнае адраджэнне».

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што падчас масавага «хапуна» ў Мёрах, які адбыўся 30 лістапада, было затрымана як мінімум 13 чалавек. Вядома, што затрымлівалі людзей на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама ў іншых месцах.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні звязаныя са «злівамі» звестак аб лукашыстах і «абразамі» ў каментарах.

Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы трох затрыманых - гэта Сяргей Ерафееў, а таксама бацька і сын: Вітольд Ермалёнак і Антон Ермалёнак.

Вітольд Ермолёнак - кіраўнік музейнага аб'яднання «Спадчына Мёрскага краю», настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтар больш чым 450 публікацый, лаўрэат прэміі Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне», «Чалавек года Віцебшчыны-2010».

Апошнія навіны