Пенсіянерка пра кошты: У краму страшна выходзіць!
- 2.12.2022, 18:56
Нехта шыкуе, нехта выжывае.
Урад Беларусі чакае, што інфляцыя паводле вынікаў 2022 года складзе блізу 19 адсоткаў. Эканамісты мяркуюць, што рост коштаў прадоўжыцца і ў наступным годзе.
Чытачка сайта Charter97.org вельмі востра адрэагавала на навіны пра няспынныя змены цэтлікаў у крамах. Публікуем яе «крык душы»:
– Гэта словамі не выказаць. У краму страшна выходзіць. Пенсія – 339 рублёў. Нехта шыкуе, нехта выжывае. І кажуць: «хто як працаваў, так і зарабіў».
Не, дарагія, нас падманулі! 11 гадоў расейскага стажу ў заробак не залічылі.
У крамы спакойна могуць хадзіць толькі чыноўнікі, якія заседзеліся ў сваіх крэслах і нічога не робяць у райвыканкамах і на прадпрыемствах.