BE RU EN

У найбуйнейшым турэцкім порце на Чорным моры ўзарваўся нафтавы танкер

  • 2.12.2022, 14:55

Паліцыя пачала расследаванне для ўстанаўлення прычын узгарання.

У Турцыі адбыўся выбух на нафтавым танкеры ля чарнаморскага порта Самсун.

Як паведаміла выданне Hurriyet, ад выбуху ў цыстэрне ўспыхнуў пажар, у неба ўзняўся чорны дым. На месца здарэння была накіраваная вялікая колькасць пажарных.

Дзякуючы ўмяшанню ратавальнікаў пажар удалося лакалізаваць і неўзабаве ліквідаваць. Ахвяр і параненых няма, паведамілі экстранныя службы.

Цяпер паліцыя пачала расследаванне для ўстанаўлення прычын узгарання.

Пры гэтым, як паведаміла выданне CNN Turk, магчымай прычынай выбуху ў найбуйнейшым чарнаморскім порце Турцыі стаў нагрэў аднаго з паліўных рэзервуараў.

«Выбух адбыўся блізу 11.15 праз нагрэў аднаго з паліўных бакаў, у якім захоўваюцца адпрацаваныя алівы, узятыя з суднаў у порце», - паведаміла выданне.

Апошнія навіны