BE RU EN

Ва Украіне могуць забараніць рэлігійныя арганізацыі, звязаныя з Расеяй

  • 2.12.2022, 12:33

Апошнім часам СБУ праводзіла ператрусы ў храмах і манастырах УПЦ МП.

РНБА Украіны даручыла кабінету міністраў унесці ва ўкраінскі парламент законапраект аб забароне дзейнасці ў краіне афіляваных з Расеяй рэлігійных арганізацый.

Пра гэта гаворыцца ў звароце прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Пастанова была прынятая на пасяджэнні РНБА, дзе разглядаліся «шматлікія факты сувязяў асобных рэлігійных колаў ва Украіне з дзяржавай-агрэсаркай».

Адзначым, што СБУ праводзіла ператрусы ў храмах і манастырах Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату).

Апошнія навіны