BE RU EN

У Расіі пацярпеў катастрофу знішчальнік МіГ-31

  • 2.12.2022, 11:30

Гэта трэці выпадак за паўтара месяца.

Расейскі знішчальнік Міг-31 пацярпеў катастрофу ў Прыморскім краі. Як паведамляе ТАСС, экіпаж самалёта катапультаваўся. Самалёт, паводле звестак агенцтва, упаў у лясным масіве. Паведамляецца, што МіГ-31 пацярпеў аварыю падчас планавага вучэбна-трэнінгавага палёту.

Варта адзначыць, што гэта трэці выпадак за паўтара месяца, калі расейскія знішчальнікі церпяць катастрофу.

Апошнія навіны