Брытанская выведка: Адступіўшы з правага берага Дняпра, войскі РФ выкапалі сабе яму
- 2.12.2022, 10:40
УСУ атрымалі дадатковую магчымасць наносіць артылерыйскія ўдары па лагістыцы ворага.
10-11 лістапада расейскае войска адступіла з правага берага Дняпра, засяродзіўшы свае сілы на ўмацаванні абарончых збудаванняў на левым беразе.
Пакуль расейскае войска чакае контрнаступу, украінскія абаронцы працягваюць тактыку баёў на Паўднёвабужскім кірунку: знішчэнне лагістычных і транспартных маршрутаў акупантаў.
Да такой думкі прыйшлі ў Мінабароны Вялікабрытаніі са спасылкай на звесткі, атрыманыя ад сваёй выведкі.
Актыўнасць украінскай артылерыі прымусіла ворага перамясціць усе вузлы забеспячэння, у тым ліку і чыгуначныя пункты, як мага далей на поўдзень і ўсход акупаваных частак Херсонскай і Запарожскай абласцей.
З гэтага часу акупантам давядзецца ажыццяўляць дадатковыя працаёмкія работы па пагрузцы і разгрузцы вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў з чыгуначнага на аўтамабільны транспарт.
Аднак УСУ будуць і далей наносіць прыцэльныя ўдары па ўсіх лініях забеспячэння ворага.
Недахоп боепрыпасаў у Расеі (які ўзмацняецца праблемамі з лагістыкай), магчыма, з'яўляецца адным з асноўных чыннікаў, які абмяжоўвае цяпер патэнцыял расейскага войска для аднаўлення буйнамаштабных наступальных наземных аперацый.