BE RU EN

Як Офіс Ціханоўскай цешыцца магчымаму транзіту збожжа праз тэрыторыю Беларусі

  • 13.12.2022, 21:57

Суполка "дзяцей лейтэнанта Шміта" працуе зладжана, актыўна і цынічна.

Глядзіце, як гэта робіцца.

Суполка "дзяцей лейтэнанта Шміта" працуе зладжана, актыўна і цынічна.

Вось іхняя радасць наконт чарговай «перамогі» над ̶б̶е̶л̶ар̶у̶с̶̶к̶ім̶ ̶н̶а̶р̶о̶д̶ам̶ крывавым рэжымам.

«Ура! Лукашэнка літасціва пагадзіўся на транзіт збожжа праз тэрыторыю Беларусі і нават, паклаўшы лапу на сэрца, запэўніў, што нічога наўзамен не патрабуе, нават не намагае скасавання санкцый, а калі дазволяць адпраўку калію праз літоўскія тэрміналы, то гэта будзе проста нечая «добрая воля».

Суполка «дзяцей» шчыра прызнаецца, што з імі гэтыя пытанні абмяркоўвалі, і яны ад імя беларускага народа ўсцешыліся наконт такога файнага развязання ў духу класічных схем падтрымкі Лукашэнкі.

А беларускі народ - ён ідыёт, і яму няўцям, што транзіт збожжа праз дыктатуру - гэта і ёсць скасаванне санкцый.

Да варажбіткі не трэ’ хадзіць: калій прычэпіцца да цягнікоў са збожжам, і будзе Лукашэнку і шчасце і валюта.

Затое дапаможам галадоўнікам у Афрыцы. Іх жа мільёны, а не тысячы, як палітычных вязняў у Беларусі.

Андрэй Саннікаў, Facebook

Апошнія навіны